Затрыманы кіраўнік Юдзейскага рэлігійнага аб'яднання, вінавацяць у хабары

Падставай для затрымання, піша Інтэрфакс, сталі «абураныя сігналы ад сябраў аб’яднання.

28.03.2012 / 10:32

Следчы камітэт распачаў супраць яго крымінальную справу за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла агенцтва «Інтэрфакс». Паводле яе, Д. спрабаваў атрымаць 13 тысяч даляраў за заключэнне дамовы арэнды.

Звяртае ўвагу, што камітэт праз агенцтва распаўсюдзіў імя падазраванага, што нячаста робіцца ў беларускай практыцы. Падставай для затрымання, піша Інтэрфакс, сталі «абураныя сігналы ад сябраў аб’яднання, якія выявілі, што Д. распараджаецца грамадскай маёмасцю як асабістай уласнасцю».

СГ