«Металург» выйшаў наперад у фінальнай серыі АЧБ па хакеі
28.03.2012 / 10:36
У трэцім матчы фінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі 27 сакавіка жлобінскі «Металург» (1-е месца ў рэгулярным сезоне) перамог на выездзе гродзенскі «Нёман» (2) — 5:2.
Шайбы закінулі:
у «Металурга» — Ілья Казнадзей (12.38, 5×3, асістэнты — Андрэй Спірыдонаў, Мікіта Осіпаў), Георгій Яскевіч (33.49, Канстанцін Дурноў, Канстанцін Баранаў), Андрэй Спірыдонаў (43.53, Вячаслаў Андрушчанка, Канстанцін Баранаў), Канстанцін Баранаў (58.57, у пустыя вароты, пас — Дзмітрый Ігошын), Канстанцін Дурноў (59.56, у пустыя вароты);
у «Нёмана» — Аляксей Яромін (19.59, 5×4, Аляксандр Палушын, Максім Осіпаў), (24.11, Аляксандр Палушын, Максім Осіпаў).
23 сакавіка ў першым матчы серыі мацнейшым быў «Нёман» — 3:2, у другім 24 сакавіка з такім жа лікам перамог «Металург». Такім чынам, лік у серыі да чатырох перамог стаў 2:1 на карысць жлобінскага клуба.
Наступная гульня пройдзе 28 сакавіка ў Гродне. Далей матчы запланаваныя на 30 сакавіка (Жлобін),1-га (Гродна) і 3 красавіка (Жлобін).