Лукашэнка назваў Брэсцкую і Магілёўскую вобласці адстаючымі
Схаванае беспрацоўе, падзенне ВУП, недавер да ўладаў.
28.03.2012 / 10:42
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў вырашыць праблемы, якія тармозяць развіццё Брэсцкай і Магілёўскай абласцей. Такую задачу ён паставіў 27 сакавіка, прымаючы з дакладамі кіраўнікоў гэтых рэгіёнаў Канстанціна Сумара і Пятра Рудніка, паведамляе БЕЛТА.
Лукашэнка заявіў, што, па выніках сацыялагічных даследаванняў дзве гэтыя вобласці, і Брэсцкая, і Магілёўская, па ўзроўню даверу мясцовым органам улады знаходзяцца на апошніх месцах.
«На гэтым фоне назіраецца істотнае пагаршэнне
Акрамя таго, у рэгіёнаў самыя нізкія ў краіне тэмпы развіцця. «Больш таго, Брэстчына па валавому рэгіянальнаму прадукту не змагла дасягнуць нават мінулагодняга ўзроўню», — заўважыў Лукашэнка.
«Прашу адказаць на гэтыя пытанні. Нельга забываць, што названыя праблемы, а таксама іншыя, якія існуюць у абласцях, павінны быць вырашаны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.