Грабоўскі зноў застаўся без плэй-оф

«Таронта» сёмы раз запар не можа трапіць у Кубак Стэнлі.

28.03.2012 / 11:53

Параза ад «Караліны» (0:3) стала для «Таронта», за які выступае беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі, 10-й запар на хатняй арэне Air Canada Center. Гэта рэкорд у гісторыі клуба.

Акрамя таго, «кляновыя лісты» засталіся нават тэарэтычных шанцаў на плэй-оф, не трапіўшы ў розыгрыш Кубка Стэнлі сёмы раз запар. Апошні раз «Таронта» выходзілі ў плэй-оф у сезоне-2003/04.

Адзначым, што пасля лакаўту ў плэй-оф ні разу не траплялі толькі два клубы — «Таронта» і «Фларыда», аднак «пантэры» у цяперашнім сезоне лідзіруюць у Паўднёва-ўсходнім дывізіёна і маюць добрыя шанцы на выхад у розыгрыш Кубка Стэнлі.