Папа Бенедыкт XVI сустрэнецца з Фідэлем Кастра

28.03.2012 / 12:44

Папа Рымскі Бенедыкт XVI, які завяршае сёння трохдзённы візіт на Кубу, сустрэнецца з былым шматгадовым прэзідэнтам краіны і лідарам кубінскай рэвалюцыі 1959 года Фідэлем Кастра.

Затым пантыфік правядзе службу пад адкрытым небам у сталіцы краіны Гаване.

Ва аўторак кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы правёў перамовы з прэзідэнтам Кубы Раулем Кастра. Яны былі прысвечаныя адносінам каталіцкай царквы на Кубе з камуністычным рэжымам, які кіруе ў гэтай краіне ўжо больш за 50 гадоў.

У першы дзень візіту Бенедыкт XVI заклікаў вернікаў кубінцаў будаваць «абноўленае і адкрытае грамадства». Неўзабаве пасля гэтага віцэ-прэзідэнт Кубы Марына Мурыльё заявіў, што кіраўніцтва краіны не плануе палітычных рэформаў, займаючыся толькі эканамічнымі пераўтварэннямі — у імя ўмацавання «кубінскай мадэлі сацыялізму».