Казахстан зацікаўлены ў прыватызацыі беларускіх НПЗ
28.03.2012 / 13:35
Казахстан зацікаўлены ўдзельнічаць у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчай сферы, заявіў 28 сакавіка напрэс-канферэнцыі ў Мінску новы пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булягенаў.
Беларускія НПЗ, растлумачыў ён, уяўляюць для Казахстана цікавасць у сувязі з высокім узроўнем мадэрнізацыі і глыбокай перапрацоўкай нафты.
Паводле слоў Булягенава, ён плануе актыўныя паездкі па рэгіёнах Беларусі, каб самому ўбачыць беларускія прадпрыемствы, мець магчымасць ацаніць іх і ўжо затым перадаць інфармацыю ў Казахстан.
Пасол таксама адзначыў, што Казахстан зацікаўлены ў павелічэнні аб’ёмаў транзіту нафты праз Беларусь. «Але нягледзячы на адзіную эканамічную прастору, мы ў любым выпадку павінны выконваць умовы пагадненняў з Расіяй (аб транзіце нафты). Мы вядзем перамовы з Расіяй, беларускі бок таксама вядзе гэтыя перамовы, каб павялічыць транзіт праз Расію ў Беларусь і далей. Калі б у нас быў прамы выхад на Беларусь, мы б, вядома, аб’ём паставак нарошчвалі», — заявіў Ергалі Булягенаў.