У Гродне актывізаваліся эксгібіцыяністы

Затрыманы ўжо другі мужчына, падазраваны ў здзяйсненні хуліганскіх ўчынкаў.

29.03.2012 / 19:50

У Гродне затрымалі 30-гадовага мужчыну па падазрэнні ў здзяйсненні актаў эксгібіцыянізму, паведамляе сайт УУС Гродзенскага аблвыканкаму. У затрыманні падазраванага прымаў актыўны ўдзел бацька дзіцяці, якое апынулася на шляху ў 30-гадовага гродзенца.

Заведзена крымінальная справа паводле ч.1 арт.339 КК РБ «Хуліганства». Падазраваны жанаты, працуе ў адным з гіпермаркетаў горада.

Раней гродзенскія міліцыянты затрымалі 52-гадовага мужчыну, які праводзіў «дэманстрацыі» ў грамадскім транспарце.

Паводле uvd.grodno.by