Расія супраць пераносу чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі
29.03.2012 / 21:27
Федэрацыя хакея Расіі (ФХР) не мае намеру падтрымліваць ініцыятыву Еўрапарламента, які заклікаў міжнародную супольнасць адмовіць Беларусі ў праве правесці чэмпіянат свету ў 2014 годзе, заявіў РІА Новости выканаўчы дырэктар ФХР Валерый Фясюк.
«У мяне няма сумнення ў тым, што Федэрацыя хакея Расіі не будзе рабіць ніякіх крокаў, якія перашкодзілі б правядзенню чэмпіянату свету 2014 года ў Беларусі», — сказаў Фясюк.
«IIHF — адна сям’я. Мы займаемся спортам, а спорт, як вядома,
эта краіна зрабіла дастойную прэзентацыю, калі змагалася за права правесці турнір, пабудавала добрыя лядовыя палацы і развівае хакей», — дадаў ён.
Фясюк запэўніў, што ў тым выпадку, калі на майскім кангрэсе IIHF у парадак дня будзе ўключана пытанне аб пераносе
«Мы заўсёды падтрымліваем добрыя адносіны з (хакейнай) федэрацыяй Беларусі, у нас гуляюць шмат хакеістаў з гэтай краіны. Мы былі ў свой час адзінай дзяржавай і ў выпадку неабходнасці абавязкова будзем падтрымліваць сваіх суседзяў», — зазначыў ён.