Грамадскі транспарт у Мінску з 1 красавіка не падаражае

30.03.2012 / 15:32

1 красавіка цана на талоны, жэтоны і праязныя застанецца ранейшай, пацвердзілі interfax.by у «Мінсктрансе».

Падаражанне будзе, але пакуль, паведамілі транспартнікі, «такой інфармацыі няма». Калі кошт праезду ўсё ж вырасце, супрацоўнікі прадпрыемства не каментуюць.