«Залаты апостраф» — фотарэпартаж

30 сакавіка часопіс «Дзеяслоў» уручыў сваю літаратурную прэмію.

30.03.2012 / 19:18

Ганараванне адбылося на сядзібе недзяржаўнага Саюза пісьменнікаў.

Барыс Пятровіч — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў і рэдактар «Дзеяслова».

Гаворыць Віктар Жыбуль.

Ігар Бабкоў.

У намінацыі «Дэбют» узнагароджаны Алесь Плотка.

Прэмію часопіса «Дзеяслоў» і Алеся Усені «За ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры» атрымаў Кастусь Цвірка.

Ганараванне лаўрэатаў адбылося на сядзібе Саюза беларускіх пісьменнікаў у Мінску.

Пераможцамі сталі: у намінацыі «Проза» — Ігар Бабкоў (раман «Партрэт мастака, нябачны ў сутонні», друкаваўся ў «Дзеяслове» № 53), у намінацыі «Паэзія» — Віктар Жыбуль («Мая каляровая рэвалюцыя», № 53), у намінацыі «Дэбют» — Алесь Плотка («Шлю паштоўку арыштанту», № 52).

Таксама прэмію часопіса «Дзеяслоў» і Алеся Усені «За ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры» атрымаў Кастусь Цвірка.

Літаратурная прэмія «Залаты апостраф» заснаваная ў 2003 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў», аўтары якога і становяцца намінантамі.

Сяргей Гудзілін