«Затрыманы» Паша Белы з’явіўся на хакейнай пляцоўцы
І нават закінуў тры шайбы. «Беларускі партызан» сцвярджае, што бізнэсоўца выпусцілі на свабоду, не знайшоўшы складу злачынства.
01.04.2012 / 16:27
На фота: Белы, на пярэднім плане, страхуе Лукашэнку.
«Беларускі партызан» са спасылкай на свае крыніцы ў сілавых структурах напісаў 28 сакавіка пра тое, што прама ў офісе быў арыштаваны вядомы
Справа была заведзена КДБ, сцвярджае інтэрнэт-рэсурс,
Белы абвінавачваўся ў тым, што вывеў за мяжу $6 мільёнаў.
Аднак у суботу, 31 сакавіка, у паўфінальных матчах каманда Аляксандра Лукашэнкі павінна была прыняць каманду Брэсцкай вобласці. Нечакана на лёдзе з’явіўся і Павел Белы. Ён закінуў тры шайбы — і ўсе з перадач кіраўніка дзяржавы. Каманда прэзідэнта, як належыць, выйграла 11:4.
Як піша «Партызан»,
праз 3 сутак пасля затрымання Белага адпусцілі на свабоду, не знайшоўшы складу злачынства.
Звярнула ўвагу, што на нарадзе па пытаннях прыватызацыі Лукашэнка заклікаў не дэманізаваць багатых і заявіў, што багацце — не загана. Пры ўмове, што багатыя сплачваюць падаткі.
У Следчым камітэце крымінальная справа ў дачыненні да Паўла Белага не распачыналася, паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Павел Траулька. У КДБ Беларусі гэтыя звесткі не каментуюць.
«Бізнесмен быў арыштаваны ў Мінску сярод белага дня ў сваім офісе супрацоўнікамі КДБ пры падтрымцы байцоў атрада «Альфа», — пісаў «Беларускі партызан», — некаторы час таму Павел Белы пасварыўся з сынам прэзідэнта Віктарам, паміж імі нібыта адбылася бойка. Пасля гэтага праверкай дзейнасці бізнесмена заняўся КДБ».
Ён атрымліваў выдатныя месцы ў горадзе пад будаўніцтва дзякуючы сваёй блізкасці да прэзідэнта», — пісаў «Беларускі партызан».