Снегапад і моцны вецер

Характар надвор'я ў аўторак не зменіцца.

02.04.2012 / 13:14

У бліжэйшыя суткі, 3 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег і мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны на дарогах чакаецца галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні 4–9 метраў за секунду з узмацненнем парываў да 14 метраў за секунду. Ноччу па Віцебскай і Магілёўскай абласцях парывы ветру дасягнуць 15–18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 0 да мінус 6 градусаў, днём — 2–9 градусаў цяпла.