«Трайпл» гоніць паліва ва Украіну
Чвэрць бензіну і дызпаліва Украіна атрымлівае з Беларусі.
03.04.2012 / 08:41
Згодна з прагнозам экспертаў, пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў ва Украіну ў 2012 годзе могуць вырасці практычна на 22 працэнты — з 2,8 млн.т да 3,4 млн.т. Такое меркаванне 2 красавіка выказаў на міжнароднай канферэнцыі «Нафтаперапрацоўка і экспарт нафтапрадуктаў Рэспублікі Беларусь» дырэктар кансалтынгавай групы
«Што значыць цяпер Беларусь для рынку Украіны? Мінулы год скончыўся з адзнакамі 23 працэнты ў балансе бензінаў і 26 працэнтаў у балансе дызельнага паліва», — адзначыў Сяргей Куюн і дадаў, што пастаўкі з Беларусі могуць дасягнуць і перавысіць 40 працэнтаў. «Гэта каласальны ўплыў. Аб’ёмы вельмі сур’ёзныя», — падкрэсліў эксперт. У 2011 годзе Беларусь стала буйнейшым іграком рынку Украіны. «Я лічу, у 2012 годзе пастаўкі будуць узрастаць
Гаворачы пра рызыкі і магчымасці для пастаўшчыкоў беларускіх нафтапрадуктаў на ўкраінскім рынку ў 2012 годзе, ён адзначыў, што гэта будзе залежаць ад шэрагу фактараў. «Адно з пытанняў, як паладзяць расійскія давальцы і БНК на заводах, колькі прадукту вернецца ў Расію. Ад гэтага будзе залежаць, колькі застанецца для Украіны», — сказаў Сяргей Куюн.
«Нямала будзе залежаць і ад уладальнікаў НПЗ Украіны, ад таго, ці будуць змяненні ў загрузцы заводаў. Для гэтага ёсць усе перадумовы, напрыклад, Лісічанскі НПЗ, па сутнасці, безальтэрнатыўны пастаўшчык для ўсходніх рэгіёнаў краіны, расійскі рынак таксама даволі прывабны. Таму я лічу, завод усё ж павінен запусціцца ў гэтым годзе. Тады, вядома, патрэба ў беларускім паліве будзе зніжана. Акрамя таго, вялікі патэнцыял ёсць у Краменчугу, завод сёння загружаны недзе на 30 працэнтаў сваёй магутнасці», — растлумачыў эксперт.