Павялічваецца дапамога шматдзетным сем'ям на пабудову жытла
03.04.2012 / 08:43
У Беларусі павялічваецца памер фінансавай дапамогі шматдзетным сем'ям пры будаўніцтве жылля. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 282 ад 29 сакавіка 2012 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі норм указа нумар 13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў" ад 6 студзеня 2012 года. Таксама ён ўносіць змяненні ў палажэнне аб парадку прадастаўлення шматдзетным сем'ям фінансавай дапамогі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, зацверджанае пастановай Саўміна нумар 1424 ад 27 верасня 2008 года.
Як адзначылі ў Міністэрстве фінансаў, вызначаны парадак пераразліку фінансавай дапамогі шматдзетным сем'ям у сувязі з павелічэннем яе памеру. Пры наяўнасці ў сем'ях траіх непаўналетніх дзяцей фінансавая дапамога павялічваецца з 50 да 70 працэнтаў ад астатку запазычанасці па крэдыту, пры наяўнасці чатырох непаўналетніх дзяцей - з 70 да 100 працэнтаў. Пры гэтым памер фінансавай дапамогі пры пераразліку залежыць ад колькасці непаўналетніх дзяцей на дату звароту шматдзетнай сям'і па пераразлік.
Акрамя таго, пастановай вызначана, што разлік сумы фінансавай дапамогі праводзіцца, зыходзячы з сумы запазычанасці, якая прыпадае на маладую або шматдзетную сям'ю, без уліку іншых членаў сям'і, уключаных ва ўстаноўленым парадку ў спіс на атрыманне льготнага крэдыту. Гэта адпавядае палажэнням указа нумар 13.
Пастановай урада таксама захаваны парадак аказання фінансавай дапамогі дзяржавы роўнымі долямі ў тэрміны, устаноўленыя крэдытным дагаворам, для сем'яў, якім паводле ўказа нумар 13 прадастаўлена адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па крэдыту. Гэта значыць абавязацельствы дзяржавы па пагашэнню запазычанасці будуць выконвацца рэгулярна, адзначылі ў Мінфіне.