Пад ціскам санкцый путчысты ў Малі абяцаюць вяртанне да дэмакратыі

Краіны Заходняй Афрыкі спынілі доступ уладаў Малі да рэгіянальнага цэнтрабанка.

03.04.2012 / 09:01

Такім чынам яны змушаюць вайскоўцаў, якія скінулі прэзідэнта краіны Амаду Тумані Турэ, вярнуць уладу дэмакратычна абраным органам. Ціск даў эфект: учора лідар перавароту паабяцаў аднаўленне канстытуцыйнага парадку цягам бліжэйшых месяцаў.

Малі мае тыя ж беды, што і іншыя краіны без выхаду да мора. Эканамічнае развіццё краіны адстае ад прыморскіх суседзяў, дзяржаўны бюджэт малы, адукацыйны ўзровень насельніцтва застаецца нізкі. Незадаволенасць людзей уладамі выліваецца ў спробах адысці ад дэмакратыі да рэжымаў «моцнай рукі».

У Заходняй Афрыцы ёсць шэраг больш паспяховых краін, сярод якіх Сенегал, Гана і Нігерыя, якія развіваюцца больш дынамічна, эканамічна больш развітыя і дэмакратычныя.

Мікола Бугай