Ва Украіне працягваюць выплаты былым укладчыкам Ашчадбанка СССР

Яшчэ 6 мільёнаў чалавек атрымаюць па 1000 грывень.

03.04.2012 / 09:47

Гэта эквівалент каля 120 даляраў. Гэта другі этап такіх выплат. Першы ажыццявіла ў часе свайго прэм’ерства Юлія Цімашэнка. Грошы, вядома, сімвалічныя, але азначаюць прызнанне забавязанняў дзяржавы перад абкрадзенымі людзьмі.

Нясплата ўкладаў савецкага Ашчадбанка — фактычна, адно з найбуйнейшых у сусветнай гісторыі абкраданняў. Савецкі Саюз актыўна прыцягваў уклады людзей, але давёў сваю гаспадарку да краху. Пры канцы існавання СССР у крамах практычна не было тавараў, таму людзям не было практычнага сэнсу здымаць уклады. за некалькі гадоў гіперінфляцыя ператварыла ашчаджэнні цэлага жыцця ў нішто. Эканамічны і маральны шок той дэвальвацыі прывёў да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, які абяцаў аднавіць стары рэжым. Уклады, аднак, застаюцца некампенсаванымі.

Мікола Бугай