У Брэсцкай вобласці з-за спальвання сухой травы загінулі чатыры чалавекі
03.04.2012 / 10:09
У Брэсцкай вобласці ў сакавікуз-за спальвання сухой расліннасці загінулі чатыры чалавекі, яшчэ чатыры — атрымалі траўмы.
Як паведаміў
Пяцідзесяцідвухгадовы жыхар вёскі Навасады Брэсцкага раёна, які спрабаваў тушыць на прысядзібным участку мясцовай пенсіянеркі ўзгаранне сухой травы, таксама памёр ад апёкаў у бальніцы.
У зонах выгарання сухой расліннасці знойдзены два загінулыя: у Пінскім раёне ў садовым таварыстве «Васілёк» было знойдзена цела
Як паведаміў Машноў, у сакавіку 2012 года ў вобласці супрацоўнікі МНС 845 разоў выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. У выніку выпальвання трава і кустоўе выгаралі на плошчы больш як 581 гектар. За гэты час былі зарэгістраваны 32 пажары ў лясах на плошчы 15,9 гектара і 11 пажараў на торфамасівах на плошчы 2,4 га. «
Ён падкрэсліў, што ў сакавіку 2011 года ў вобласці супрацоўнікі МНС 103 разы выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. «Рэзкі рост такіх здарэнняў сёлета звязаны як з сухім цёплым і ветраным надвор’ем, так і з бестурботнасцю і безадказнасцю грамадзян», — падсумаваў Машноў.