У Магілёве непаўналетні хуліган збіў кіроўцу тралейбуса

Жанчына прасіла пасажыраў дапамагчы, аднак апошнія не праявілі ніякай ініцыятывы.

03.04.2012 / 10:27

Здарэнне адбылося ўчора на прыпынку грамадскага транспарту «Праспект Дзімітрава». Падлетак таксама разбіў фару тралейбуса, пасля чаго ўцёк.

Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на «Радыё Магілёў».