Амаль 300 ДТЗ зарэгістравана 2 красавіка ў Мінску
Гэта ўдвая больш чым звычайна.
03.04.2012 / 10:59
Дзяржаўтаінспекцыя Мінска 2 красавіка зарэгістравала 293 дарожна-транспартныя здарэнні, што ў два разы больш, чым звычайна, паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У ДАІ адзначылі, што аварый, у якіх пацярпелі людзі, у гэты дзень не адбылося.
Нагадаем, што ўчора з-за галалёдзіцы і снегападу быў абцяжараны рух грамадскага і прыватнага транспарту, на шматлікіх вуліцах ўтвараліся заторы.
БелТА