У пажары на маскоўскім рынку загінулі 15 чалавек

03.04.2012 / 11:42

У выніку пажару ў прыбудове на Качалаўскім рынку на поўдні расійскай сталіцы загінулі 15 чалавек.

Паводле афіцыйных меркаванняў, большасць ахвяраў складалі работнікі-мігранты з былых савецкіх рэспублік. У расійскіх СМІ з’явіліся паведамленні, што большасць загінулых паходзіла з Таджыкістана.

Як стала вядома, загінулыя работнікі не мелі нармальнага шляху для эвакуацыі.
Яны начавалі ў двухпавярховай металічнай прыбудове да ангара, з якой не было прамога выхаду на двор. Пажарным давялося прарэзваць сцены прыбудовы, каб патушыць агонь.