Музыка памежжа Беларусі і Літвы
У Браславе адкрылася выстава, прысвечаная традыцыйнай музыцы канца ХІХ — пач. ХХ ст.
03.04.2012 / 11:51
Граюць Каця Радзівілава і Гінтарас Андрыяўскас.
Выступае ансамбль «Паазер’е».
Фрагмент выставы.
У Музеі традыцыйнай культуры Браслава адбылося адкрыццё фотавыставы «Музыканты Селонскага краю», на якой былі прадстаўлены фотавыявы музыкаў Літвы канца ХІХ — пач. ХХ ст., а таксама музычныя інструменты з фондаў Браслаўскага музейнага аб’яднання.
На выставу завіталі шматлікія госці, у тым ліку і ўдзельнікі Міжнароднага этнамузычнага летніка, які праходзіць у Браславе.
Спачатку выступіў фальклорны ансамбль «Паазер’е», створаны выкладчыкамі Пастаўскай дзіцячай музычнай школы пад кіраўніцтвам Анатоля Собаля. Парадавалі слухачоў мелодыямі, выкананымі на беларускіх традыцыйных інструментах: скрыпцы, цымбалах, гармоніку і барабане. Гучалі вальсы «Сустрэча», «Літоўскі вальс», «Гармошачка». Прысутныя пачулі «Груздаўскую кадрыль», запісаную ў мястэчку Груздава, што на Пастаўшчыне, якая даўней славілася сваім аркестрам з 40 музыкаў!
Выступіў з прамовай адзін з аўтараў выставы Гінтарас Андрыяўскас, які расказаў пра роднаснае падабенства беларускіх і літоўскіх музычных інструментаў, пракаментаваў некаторыя фотапрацы.
Цікава, што сярод фотаздымкаў можна было знайсці копіі старонак з каталога музычных інструментаў, які быў выдадзены ў 1904 годзе уСанкт-Пецярбургу .
Далей імправізавалі удзельнікі этнамузычнага летніка, якія гралі на скрыпцы, мандаліне, дудзе, гармоніку. Сярод выканаўцаў была Каця Радзівілава — таленавітая выканаўца беларускіх традыцыйных і старажытных мелодый.
У канцы імпрэзы госці пачулі аповед загадчыцы музея Элеаноры Зінкевіч пра калекцыю музычных інструментаў, якая збіраецца з пач.