Алег Мінкін. Гуканне вясны

Дай усяму жывому моцы
Зiмы апрыкрай скiнуць гнёт!

03.04.2012 / 13:26

Прыйдзi, вясна, вярнi нам сонца,
Стапi зляжалы снег i лёд,
Дай усяму жывому моцы
Зiмы апрыкрай скiнуць гнёт!

Прыйдзi, вясна, вярнi нам славу
I цеплыню мiнулых дзён,
Сарвi з зямлi магiльны саван,
Здымi са спячых душ заклён!

Прыйдзi, вясна, вярнi нам песню
I голас згублены вярнi!
Ляцi, жаўрук, над рунню весняй,
Як веснiк радасцi, звiнi!

* * *

31 сакавіка Алегу Мінкіну, паэту-віленчуку, выкшталцонаму перакладчыку споўнілася 60 гадоў. Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў і зычыць творцу здароўя і плёну.