Працоўны дзень з панядзелка 23 красавіка пераносіцца на суботу 28 красавіка
На Радуніцу будуць тры выхадныя дні, бо 21 красавіка пройдзе агульнарэспубліканскі суботнік.
03.04.2012 / 13:55
У Беларусі працоўны дзень з панядзелка 23 красавіка пераносіцца на суботу 28 красавіка. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 2 красавіка 2012 г. № 294, паведамілі БелТА у
Арганізацыям дадзена права «з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам».
Такім чынам выхаднымі будуць тры-чатыры дні: з суботы 21 красавіка па аўторак 24 красавіка (24.04 — Радуніца).
Саўмін таксама прызначыў на 21 красавіка агульнарэспубліканскі суботнік
Нявыключана, што пазней будзе перанесены і працоўны дзень з 30 красавіка (панядзелак), паколькі 1 мая прыпадае сёлета на аўторак.