У Пінску ў рацэ знойдзена цела 21-гадовага хлопца

03.04.2012 / 14:26

Пінскі гарадскі аддзел Следчага камітэта высвятляе акалічнасці гібелі 21-гадовага мясцовага жыхара. Як паведамілі ў гарадскім аддзеле Следчага камітэта, цела маладога чалавека 2 красавіка знайшлі і дасталі з ракі Піна ў раёне вуліцы Столінскай вадалазы мясцовага Асвода.

Вадалазы пачалі пошукі пасля таго, як напярэдадні вечарам у міліцыю паступіла паведамленне ад мясцовага жыхара, што з моста, магчыма, упаў чалавек.

Прычыну смерці загінулага ўстанаўлівае прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Пінскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта падчас праверкі разглядаюцца некалькі версій трагедыі, у тым ліку самагубства.

Загінулы быў рабочым аднаго з мясцовых прадпрыемстваў.