БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Гадзіннік патрыярха Кірыла — фотафакт

4.04.2012 / 20:25

nn.by

Дарагі гадзіннік на руцэ патрыярха РПЦ Кірыла зарэтушавалі, а адлюстраванне на стале засталося.

Гадзіннік вычысцілі, але адбітак застаўся.

Вялікім планам.

Тое самае на сайце Аддзела замежных сувязяў Патрыярхіі: з гадзіннікам.

Рэтуш фатаграфій справа тонкая, далікатная, памылак не даруе. Гадзіннік з рукі патрыярха выдалілі, а ў адлюстраванні на стале ён застаўся. Незалік :), напісаў знакаміты расійскі блогер Рустэм Адагамаў.

Прычым фота ўзята з афіцыйнага партала патрыярхата.

У той жа час праз няўзгодненасць на сайце Аддзела замежных сувязяў Патрыярхату на тым самым фота гадзіннік відзён на месцы.

Блогеры смяюцца: ці фаташоп гадзінніка парушае прыказанні царквы?

Нагадаем, што патрыярху РПЦ Кірылу прыпісваюць карыстанне гадзіннікам коштам 30 тыс. еўра. Яго аднойчы сфатаграфавалі ў яго на руцэ ў часе пастырскага візіту ва Украіну. Уладыка адмаўляе: кажа, гэты гадзіннік маю, падораны, але не нашу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула