Як мае выглядаць помнік князю Альгерду ў Віцебску — фота

06.04.2012 / 14:43

Па выніках конкурсуна найлепшае ўвасабленне помніка князю Альгерду ў Віцебску перамог праект, які зрабіў віцебскі скульптар Валерый Магучы. Помнік мае паўстаць на Уваскрасенскай плошчы, насупраць аднайменнага храма,
паведамляе віцебская абласная газета «Народнае слова».
Помнік мае быць конным.
Такіх у краіне пакуль толькі два: князю Усяславу ў Полацку і выява Святога Юр’я ў Бабруйску.

Паводле летапісных звестак Альгерд, сын Гедыміна, княжыў у Віцебску перш, чым зрабіцца вялікім князем літоўскім. Ён быў жанаты з дачкой віцебскага князя Марыяй. Пры Альгерду у Віцебску быў збудаваны замак.

СМ