У Паўднёвай Асеціі выбіраюць паміж былым кіраўніком КДБ і амбудсмэнам

Папярэднія вынікі другога туру паўторных выбараў прэзідэнта стануць вядомыя сёння позна ўвечары.

08.04.2012 / 12:40

Пра гэта паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме самаабвешчанай рэспублікі. На найвышэйшую пасаду прэтэндуюць былы кіраўнік КДБ Леанід Цібілаў і ўпаўнаважаны ў правах чалавека Давід Санакоеў. Для перамогі кандыдату трэба набраць простую большасьць галасоў.

За сёньняшнім галасаваньнем назіраюць больш за 40 міжнародных назіральнікаў. Пра парушэньні не паведамляецца. Вынікі лістападаўскіх выбараў прэзыдэнта Паўднёвай Асэтыі былі прызнаныя судом несапраўднымі.

Глядзі яшчэ: З Джыоевай расправіліся «метадам Някляева»