Фотафакт: немец пашкадаваў вожыка і разбіў дарагую Ferrari Testarossa

Вожык не пацярпеў. Рамонт аўто можа абысціся ў $50 тысяч.

09.04.2012 / 20:07

53-гадовы немец Ёрг Дэкер пашкадаваў вожыка, якога пабачыў на дарозе, і паспрабаваў яго аб’ехаць. У выніку аўто ўрэзалася ў агароджу, паведамляе Daily Mail.

Кіроўца і вожык не пацярпелі, а вось аўто давядзецца рамантаваць. Паводле выдання, яно можа каштаваць каля $45 тысяч. Новая Ferrari Testarossa каштуе каля $135 000.

СМ