Каваленку накіравалі ў Навінкі

абноўлена

Яму прызначана комплексная псіхіятрычная экспертыза, разгляд касацыйнай скаргі пакуль прыпынены.

10.04.2012 / 11:12

Судовая калегія вынесла вызначэнне аб прызначэнні Сяргею Каваленку комплекснай псіхіятрычнай экспертызы ва ўмовах стацыянару (Навінкі), паведаміў у сваім фэйсбуку праваабаронца Сяргей Сыс.

Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Першамайскага суда Віцебска прыпынены да заключэння псіхіятраў.

У судзе было прадстаўленае папярэдняе заключэнне псіхіятраў аб тым, што у Каваленкі маецца псіхічнае расстройства. якое выражаецца ў тым ліку і ў адмове ад ежы.
Экспертыза мусіць высветліць наступныя пытанні: ці пакутваў Каваленка на псіхічнае захворванне ў момант здзяйснення «крымінальнага злачынства» 7 студзеня 2010 года, ці мог асэнсоўваць на той час свае дзеянні; ці пакутвае на псіхічнае захворванне зараз; ці патрабуюцца да яго меры прымусовага лячэння; ці мае індывідуальныя асаблівасці псіхічнага стану.

* * *