Музей Сталіна ў Грузіі ператвораць у Музей яго ахвяраў
10.04.2012 / 10:22
Дзяржаўны музей імя савецкага правадыра Іосіфа Сталіна ў яго родным горадзе ў Горы будзе ператвораны ў Музей сталінізма, абвясцілапрэс-служба Міністэрства культуры і аховы помнікаў Грузіі.
«Пры падтрымцы Міністэрства культуры, нашчадкаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій і даследчыкаў савецкага таталітарызму, музей імя Сталіна будзе ператвораны ў музей Cталінізма, які найбольш поўна і аб’ектыўна раскажа наведнікам пра ўсе важныя падзеі перыяду сталінізму», — цытуе паведамленне агенцтва Навіны Грузія.
Усяго за некалькі месяцаў у 2009 і 2010 гадоў ўлады Грузіі дэмантавалі помнікі Сталіну ў пяці гарадах краіны, у тым ліку ў Горы. Міністр культуры Грузіі Нікалаз Руруа тады заяўляў, што лічыць недапушчальным захаванне ў рэспубліцы помнікаў савецкім правадырам.
Дзяржаўны музей І.В.Сталіна ў Горы быў заснаваны ў 1937 годзе па ініцыятыве Лаўрэнція Берыя. У ім захоўваецца больш за 47 тысяч экспанатаў. У музейны комплекс уваходзяць мемарыяльны дом, дзе нарадзіўся Сталін, будынак для экспазіцый, асабісты вагон генераллиссимуса, у якім ён прыязджаў на сустрэчы з саюзнікамі ў Тэгеран, Ялту і Патсдам. У музеі захоўваюцца таксама і асабістыя рэчы «правадыра народаў».