З «Брэсцкай крэпасці» скрадзена вялікая памятная пліта

Са сцяны манумента «Зорка» ў ноч на 9 красавіка скрадзеная металічная пліта памерам 90 на 60 см.

10.04.2012 / 10:51

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, са сцяны манумента «Зорка» скрадзеная металічная пліта памерам 90 на 60 см з нанесеным на яе тэкстам «У гады Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд акупацыі 1941—1944 гг., на тэрыторыі крэпасці фашысты праводзілі расстрэл мірных жыхароў».

Паведамленне аб гэтым паступіла раніцай 9 красавіка ў Ленінскі РАУС Брэста ад супрацоўніка дэпартамента аховы. Па папярэдніх дадзеных, невядомыя здзейснілі злачынства ў ноч на 9 красавіка.

Ленінскі РАУС праводзіць праверку па дадзеным факце. Сума шкоды і метал, з якога выраблена пліта, устанаўлiваюцца. Калі нехта валодае інфармацыяй пра злачынства, тэлефанаваць на 102.