Ладуцька: Мужчына, каб пракарміць сям’ю ў Мінску, мусіць зарабляць 5–6 млн рублёў

Гэта ў паўтара разу болей, чым афіцыйныя звесткі Белстата.

10.04.2012 / 12:21

5–6 мільёнаў рублёў, столькі неабходна мужчыну, каб нармальна ўтрымліваць жонку і дваіх дзяцей, заўважыў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў інтэрв’ю СБ.

Паводле звестак Белстата, у лютым 2012 года афіцыйны сярэдні заробак «бруднымі» ў Мінску склаў 3,8 млн рублёў (у Беларусі — 2,964 млн).

nn.by