Лукашэнка зрабіў шэраг прызначэнняў у КДБ

10.04.2012 / 13:56

Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка зрабіў кадравыя прызначэнні ў КДБ. Ён прызначыў Уладзіміра Арчакова начальнікам упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.

Даў згоду на прызначэнне Аляксандра Крывогіна начальнікам галоўнага ўпраўлення контрразведкі КДБ, Аляксандра Пакумейкі -- начальнікам галоўнага ўпраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ.

Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Аляксандра Талсташова начальнікам галоўнага ўпраўлення па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ.