«Фальксваген» Ангелы Меркель выставілі на аўкцыён

10.04.2012 / 14:49

Стары аўтамабіль, які належаў канцлеру Германіі Ангеле Меркель, выстаўлены на аўкцыён на інтэрнэт-парталеE-Bay.

Ангела Меркель набыла белы «Фальксваген» у пачатку 1990-х, адразу ж пасля падзення Берлінскай сцяны. Да аўтамабіля нямецкага канцлера праявілі цікавасць больш за 150 патэнцыйных пакупнікоў.

Кошт прапановы за «Фальксваген» ужо ў 200 разоў перавысіў кошт аналагічных лотаў.