Femen раздзеліся на званіцы Сафійскага сабора ў Кіеве + фота

Актывісты ўкраінскага руху зладзілі чарговую эпатажную акцыю.

10.04.2012 / 15:20

10 красавіка а 10-й раніцы 5 актывістак украінскага руху Femen залезлі на званіцу Сафійскага сабора ў Кіеве.

Такім чынам яны пратэставалі супраць законапраекта №10170 аб пазбаўленні жанчын права на перапыненне цяжарнасці, падтрыманага праваслаўнай царквой. Чатыры ўдзельнікі акцыі затрыманыя міліцыяй.

Femen праславіліся сваімі эпатажнымі акцыямі па ўсім свеце, у тым ліку і каля будынка КДБ у Мінску.