Нават у дзень жалобы лукашэнкаўцы затрымлівалі дысідэнтаў

У Ленінскі РУУС трапілі Настасся Шулейка і Юры Ходус.

12.04.2012 / 08:51

Супрацоўнікі міліцыі падчас урачыстага адкрыцця мемарыяльнага знака «Рака памяці» на ўваходзе на станцыю метро «Кастрычніцкая» у Менску затрымалі Настассю Шулейку і Юрыя Ходуса. Іх адвезлі ў Ленінскі РУУС сталіцы і абвінавацілі ў «нецэнзурнай лаянцы». Пра гэта паведаміла прэс-службаінтэрнэт-суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».