У Азербайджане выбухнуў газаправод

Полымя дасягала 150 метраў.

14.04.2012 / 09:56

У Шамахінскім раёне Азербайджана адбыўся выбух на ўчастку газаправода «Маздок — Казімагамед». У выніку выбуху ўзнік пажар, полымя дасягала 150 метраў.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай інцыдэнту стала ўцечка газу.
Праз некалькі гадзін пажар удалося патушыць. Адразу пасля выбуху падачу газу ў трубаправод спынілі, а газ, які там заставаўся, цалкам выгарэў.