Саннікаў: Не хачу, каб Данік чуў ад мяне турэмны пах
Палітык спадзяецца, што сын будзе спаць, калі ён дабярэцца дахаты.
15.04.2012 / 00:39
Саннікаў гаворыць прастуджаным голасам.
— Вы ўжо размаўлялі з сынам Данікам?
— Не. Калі шчыра, я не гатовы пакуль да гэтага. Трэба спачатку прыехаць у Мінск.
— Вельмі прыкметна як вы змяніліся. Нават не пазнаць без барады.
— Ды не тое слова! Прывыкаю. Там я не глядзеўся у люстэрка. Бо гэта не я. Бараду насіў 35 гадоў. Я спрабаваў яе адстойваць. Але ў калоніі быць з барадой не паложана. Мне зрабілі яшчэ горш, калі згольвалі бараду.
— Ці будзеце яе вяртаць?
— Бараду адгадую. І я хачу аднавіць сваё ранейшае жыццё.
— Данік будзе дома, калі вы прыедзеце ў Мінск?
— Так. Я спадзяюся, ён будзе моцна спаць. Я пасля зоны, з турэмным пахам. Нельга так абдымаць дзіця. Хоць бы ванну прыняць.