Збожжа сёлета плануюць сабраць 9,6 млн тон
17.04.2012 / 09:28
Пры спрыяльным надвор’і ў перыяд вегетацыі раслін, фарміравання і наліву зерня валавы збор збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) у грамадскім сектары плануецца ў аб’ёме 9 млн. 608,6 тыс. тон, паведамляепрэс-служба ўрада Беларусі.
У тым ліку валавы збор пшаніцы плануецца на ўзроўні 2,5 млн. тон (на 500 тыс. тон больш, чым у 2011 годзе), трыцікале — 1,7 млн. тон (на 400 тыс. тон), кукурузы на зерне — каля 2 млн. тон (больш на 800 тыс. тон).
Паводле інфармацыі
Для забеспячэння грамадскай жывёлагадоўлі канцэнтраванымі кармамі неабходна 6.300 тыс. тон фуражнага збожжа, якое ў поўным аб’ёме плануецца выдзеліць з ураджаю 2012 года.
У адпаведнасці з разліковым балансам у Беларусі ў 2012 годзе пасяўная плошча збожжавых і зернебабовых культур складзе 2 млн. 769,9 тыс. га, што адпавядае леташняму ўзроўню.
Будзе зменена структура пасяўных плошчаў: пашыраны пасяўныя плошчы пшаніцы да 703,5 тыс. га (на 56,4 тыс. га больш за ўзровень 2011 года), трыцікале — 505,3 тыс. га (на 75 тыс. га больш), кукурузы на зерне — 260,9 тыс. га (на 30,6 тыс. га больш). Пашырэнне гэтых плошчаў адбудзецца за кошт скарачэння пасеваў аўса і жыта.