Лукашэнка павіншаваў сірыйскага дыктатара Асада з Днём Эвакуацыі
17.04.2012 / 09:44
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада з нацыянальным святам -- Днём Эвакуацыі.
Лукашэнка выказаў упэўненасць у далейшым умацаванні плённага двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сірыяй ва ўсіх галінах, паведамляе БелТА.
Сірыя адзначае 17 красавіка Дзень Эвакуацыі (або Дзень Незалежнасці): у гэты дзень у 1946 г. з краю эвакуяваліся апошнія французскія войскі.
Да нядаўняга часу ў Сірыі ішло зацятае змаганне паміж апазіцыяй і войскамі Асада (Сірыйская вясна), Асад жорстка душыў паўстанне. Ад 12 красавіка ў краіне абвешчана перамір'е.