Роўлінг піша энцыклапедыю пра чароўны свет Гары Потэра
Аўтар казак пра Гары Потэра і яго сяброў Джоан Роўлінг, якая завяршыла магічную эпапею на сёмай кнізе, працуе над стварэннем энцыклапедыі пра яе чароўны свет. Усе здабытыя з продажаў сродкі 46-гадовая Роўлінг абяцае аддаць на дабрачыннасць.
17.04.2012 / 10:02
Пра свае планы яна абвясціла на афіцыйным сайце «патэрыяны» Pottermore.
Чатыры гады таму Роўлінг сумесна з кампаніяй Warner Bros., што экранізавала раман пра Гары Потэра, падалі пазоў супраць незалежнага амерыканскага выдавецтва RDR Books, якое планавала выпусціць энцыклапедыю «Лексікон Гары Потэра».
Цяпер брытанская пісьменніца збіраецца зрабіць такую энцыклапедыю самастойна. Як гаворыцца ў
«Я абяцала вам энцыклапедыю пра свет Гары, і я пачала над ёй працаваць», — напісала Роўлінг на сайце Pottermore, які штодня наведваюць мільёны фанатаў.
Гісторыя пра Гары Потэра, над якой Роўлінг працавала з пачатку
Саму Роўлінг патэрыяна зрабіла самай багатай пісьменніцай Вялікабрытаніі. У 2007 годзе часопіс Forbes ацэньваў яе капітал у $1 млрд.