Маўродзі загадаў «кінуць» беларускіх укладчыкаў піраміды
Дзеянні праваахоўных органаў Беларусі сталі прычынай панікі ў беларускім офісе фінансавай піраміды МММ-2011, у выніку чаго заснавальнік піраміды Сяргей Маўродзі ў сваім сённяшнім відэазвароце загадаў увесці «рэжым спакою».
17.04.2012 / 10:15
«Сітуацыя з Беларуссю наступная: усе ўдзельнікі спалоханыя, там самая сапраўдная паніка», — прызнаў ён.
Як паведамлялася, у сярэдзіне сакавіка КДБ РБ арыштаваў у беларускім офісе
«Усе хочуць забраць свае грошы… Таму там (у Беларусі) варта ўвесці свайго роду „рэжым спакою“. Цяпер уведзеныя часовыя абмежаванні — сума ўкладу плюс 10%», — загадаў Маўродзі.
«Гэта маё рашэнне — і я за яго нясу адказнасць», — дадаў заснавальнік фінансавай піраміды.
Маўродзі не выключыў рэарганізацыі працы ў Беларусі.
«Наогул я лічу, што беларускія ячэйкі трэба раскідаць і расфармаваць па здаровых. Інакш уся гэтая паніка будзе доўга цягнуцца. Але гэтае рашэнне пакуль не прынятае», — заявіў ён.