Аргентына нацыяналізуе найбуйнейшую нафтаздабыўную кампанію краіны
Прэзідэнт Аргентыны Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер уносіць у кангрэс законапраект аб нацыяналізацыі 51% найбуйнейшай нафтаздабыўной кампаніі YPF, якая належыць іспанскай фірме Repsol.
17.04.2012 / 10:27
Рашэнне аб нацыяналізацыі прымаецца праз два месяцы пасля аказання ціску на YPF з мэтай спрыяць росту інвестыцый у нафтаздабыўную галіну. Адміністрацыя імкнулася блакаваць выплаты дывідэндаў YPF, а таксама падтрымала рашэнне правінцыйных урадаў адклікаць ліцэнзіі на 15 радовішчаў з 13 сакавіка.
Доля ў YPF дасць ураду доступ да аргентынскіх запасаў сланцавага алею. Як паказала незалежнае даследаванне, у радовішчы Вака Муэрта на поўдні Аргентыны, дзе змяшчаецца 23 млрд барэляў нафты, YPF належаць прынамсі 13 млрд барэляў.
Аргентына экспрапрыюе YPF для «агульнага дабра», заявіў урадавы чыноўнік на сустрэчы.
Пасля таго як Аргентына выказала намер нацыяналізаваць YPF, паміж
«Калі дзесьці ў свеце будуць ажыццяўляцца варожыя дзеянні што да інтарэсаў іспанскіх кампаній, урад будзе разглядаць іх як варожае стаўленне да Мадрыда», — заявіў іспанскі міністр прамысловасці Хасэ Мануэль Сорыя.
Рознагалоссі пагражаюць перарасці ў сапраўдную дыпламатычную вайну — іспанскі МЗС ужо запатрабаваў афіцыйных тлумачэнняў ад аргентынскага пасла ў Мадрыдзе.