Продажы новага Айпада стартуюць у Літве і Латвіі

Цягам найбліжэйшых двух тыдняў спіс дзяржаваў, дзе афіцыйна даступны новы iPad, папоўніцца 21 краінай.

17.04.2012 / 11:56

У прыватнасці, пачынаючы з 20 красавіка планшэт можна будзе купіць у Паўднёвай Карэі, Брунеі, Харватыі, Дамініканскай Рэспубліцы, Сальвадоры, Гватэмале, Малайзіі, Панаме, Сэн-Мартэне, Уругваі, Венесуэле і на Кіпры.

Яшчэ праз тыдзень, 27 красавіка, новы iPad з’явіцца ў Калумбіі, Эстоніі, Індыі, Ізраілі, Латвіі, Літве, Чарнагорыі, Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы і Тайландзе. Нагадаем, анонс iPad трэцяга пакалення адбыўся 7 сакавіка, а купіць яго ў некаторых краінах можна было з 16 сакавіка.