Кіроўца Renault, які збіў траіх веласіпедыстаў, асуджаны на 7 гадоў
У мінулую пятніцу ў судзе Хоцімска завяршыўся разгляд рэзананснай справы. На лаве падсудных апынуўся кіроўца Renault Koleos, які насмерць збіў траіх веласіпедыстаў. Хлопцы загінулі на месцы здарэння.
17.04.2012 / 12:05
7 гадоў — максімальны тэрмін, прадугледжаны
Нагадаем, аварыя адбылася ў лістападзе на адной з мясцовых дарог Хоцімскага раёна. «ДТЗ адбылося каля 20:15, калі ўжо сцямнела. За рулём Renault быў
Адразу пасля аварыі паведамлялася, што мужчына ў апошнія гады жыў у Маскве. У кастрычніку 2009 года ў Беларусі ён быў пазбаўлены правоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення, у лютым
Па факце ДТЗ была заведзеная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 317. Як казалі прысутныя, падсудны не адмаўляў сваёй віны, раскайваўся і нават плакаў. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Ён таксама пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў. Акрамя таго, яму давядзецца выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды на суму больш за 71 млн рублёў, матэрыяльнага — каля 9 млн, а таксама дзяржпошліну — каля 2 млн рублёў. Аўтамабіль Renault Koleos арыштаваны і пакуль знаходзіцца на штрафстаянцы.
Калі прысуд не будзе абскарджаны, ён уступіць у законную сілу ў пачатку наступнага тыдня.