Магілёвец выпадкова выштурхнуў жанчыну ў акно

Трагедыяй скончылася застолле раніцай 14 красавіка ў кватэры 46-гадовага магілёўца.

17.04.2012 / 12:08

Напярэдадні вечарам у госці да яго прыйшла 32-гадовая знаёмая. Гаспадар і госця выпівалі. Каля 4.40 раніцы мужчына па неасцярожнасці штурхнуў сваю госцю, і яна выпала з акна восьмага паверха. Ад атрыманых траўмаў яна памерла. Абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Магілёвец затрыманы ў парадку артыкула 108 КПК. У дачыненні да яго Ленінскім аддзелам Следчага камітэта Магілёва распачатая крымінальная справа па артыкуле 144–1 КК РБ — прычыненне смерці па неасцярожнасці. Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.