Мінчанцы, якая абараняе парк 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску, пагражаюць міліцыя і КДБ
Мясцовыя жыхары занепакоеныя планамі па пашырэнні забудовы каля парку 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску,
17.04.2012 / 12:14
заявіла сябра ініцыятыўнай групы па абароне парку Людміла Гайкоўская 16 красавіка на
Яна нагадала, што з восені 2011 года грамадскасць актыўна выступала супраць высечкі дрэваў у парку
Гайкоўская асцерагаецца, што гэтыя абяцанні выкананыя не будуць. Хоць новыя дрэвы сапраўды былі высаджаныя, саджанцы ўжо практычна ўсе вырваныя. Грамадскасці таксама стала вядома пра планы будаўніцтва ў раёне парку спартыўнага і забаўляльнага комплексаў. Адпаведна, не застаецца месца для абяцаных зялёных насаджэнняў. Мясцовыя жыхары асцерагаюцца, што яны так і не атрымаюць неабходнай інфармацыі пра планы забудовы каля парку, адзначыла Гайкоўская.
Больш за тое, актывістка паведаміла, што ў сувязі з дзейнасцю ў абарону парку ёй двойчы пагражалі прадстаўнікі міліцыі і КДБ, апошні раз — 14 красавіка.