Як я прыводзіла навакольных у беларускамоўны шок
Нататкі журналісткі Настассі Зелянковай.
17.04.2012 / 14:02
Каюся:
* * *
Цырульня. Майстар корпаецца ў маіх валасах, раптам звоніць тэлефон. На сувязі — калега і сябар Руслан Гарбачоў (у адрозненне ад мяне — цалкам беларускамоўны). Дамаўляюся на сустрэчу — вядома,
Цырульнікі, наведвальнікі і нават адміністратар, які прыбег з рэцэпцыі, у нямой сцэне не зводзяць з мяне вачэй. Нават мухі, здаецца, здохлі…
Першай прыходзіць у сябе мая майстар.
— Ну, ни фига себе, какие к нам клиенты ходят! — ці то ў захапленні, ці то з жахам выдыхае яна.
— Кстати, оно у вас даже
* * *
2010 год. Вяду сына першы раз у першы клас. Разрываецца мабільнік — Алесь Міхалевіч. Выходжу ў калідор, каб не турбаваць бацькоў і настаўнікаў. Не паспяваю закончыць размову, як да мяне падыходзіць мужчына і цісне руку.
«Это ж надо! Первый раз вижу, как у наспо-белоруски говорят!.. Да еще и девушка!.. Да еще и красивая!..»
* * *
«Мам, а як
«Прышчэпка ў азадак, прышчэпка ў дупу…» — прымярае малы новае слова.
Я ўздыхаю з палёгкай: моўныя практыкаванні аказаліся досыць бяскрыўднымі.
* * *
— Малайчына! — выношу вердыкт дамашняй працы сына па беларускай мове.
— Трэба казаць «малайдзец»! — папраўляе мяне малы.
— Гэта хто табе такое сказаў? — здзіўляюся я.
— Настаўніца так заўсёды кажа: «Малайдзец, садзіся!»…
* * *
2009 год.
— Здравствуйте! Перепись населения.
— Добры дзень! Заходзьце, калі ласка, — запрашаю
— Какой у вас номер телефона? — з ходу пытаецца візіцёр і ўжо наважваецца нешта пазначаць.
— Пачакайце, а чаму вы не пытаецеся ў мяне, бланкі на якой мове я хачу запаўняць?
— А у меня только на русском, — разгублена паціскае плячыма хлопец.
— Але ж я хачупа-беларуску . Для мяне гэта — прынцыповае пытанне.
— Но я не взял с собой белорусские бланки, — не здаецца перапісчык.
— Што ж, тады прыйдзецца схадзіць і ўзяць. Прабачце, але
— А давайте, знаете что: мы заполним русский, а потом я это все перепишу в белорусский, — вырашыў праявіць кемлівасць хлопец.
Але я настроена рашуча.
— Прабачце, што настойваю, але я хачу адразу запаўняць менавіта беларускамоўны варыянт.
— Ну тогда, извините, — зазбіраўся хлопец у яўным расчараванні, паабяцаўшы прынесці патрэбныя бланкі праз гадзіну.
Але ні праз гадзіну, ні праз дзве, ні праз дзень, перапісчык не з’явіўся. Вярнуўся ён толькі ў апошні дзень перапісу, калі я ўжо згубіла надзею быць «перапісанай». На шчасце, з беларускамоўным бланкам. Яго мы і запоўнілі разам: я чытала яму пытанні
* * *
Рамонт у кватэры ўжо перайшоў у стадыю стыхійнага бедства. Даю апошнія ўказанні майстрам:
— На этой стене обои можно не переклеивать — тут будет библиотека.
— Что будет? — з яўным непаразуменнем перапытвае мяне рабочы.
— Библиотека! Ну, книжки там всякие будут стоять, — нібы апраўдваючыся, спрабую тлумачыць я.
— А зачем? — уводзіць у ступар пытаннем майстар. Пакуль я ў разгубленасці шукаю адказу, раздаецца званок. З палёгкай здымаю трубку — палітык Вячаслаў Сіўчык. Скончыўшы размову (зразумела,
— Это ты сейчас на каком языке говорила?..
* * *
Турцыя. Ад няма чаго рабіць бадзяемся па маленькіх крамах з рознай непатрэбнай дробяззю.
— Россия? — амаль без акцэнту пытае мяне палкі турак, спрабуючы збыць чарговую фігню.
— Беларусь, — махаю галавой, даючы зразумець, што нічога ў яго не атрымаецца.
— О! Я-ка-ха-ю Бе-ла-русь !..