У Беларусі лукі і арбалеты аднесены да катэгорыі цывільнай паляўнічай зброі

18.04.2012 / 16:01

Савет рэспублікі сёння ўхваліў праект закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароту зброі і ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці».

Дакумент адносіць да цывільнай паляўнічай зброі лукі і арбалеты. Таксама забаронены абарот агнястрэльнай даўгарульнай зброі калібрам больш 9,3 мм. Іншая навінка — абмежаванне абароту агнястрэльнай зброі траўматычнага дзеяння («траўматыкі»), а таксама боепрыпасаў для яе.

Акрамя таго, пасля ўступлення закона ў сілу замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, будуць мець магчымасцю атрымаць права на набыццё і захоўванне цывільнай зброі і боепрыпасаў.