Універсам «Нарач» стаў адным з «Еўраоптаў»

Гэта ўжо 19-ая крама сеткі ў Мінску.

18.04.2012 / 16:31

Універсам «Нарач», які знаходзіцца на вуліцы Адзінцова ў Мінску, увайшоў у склад сеткі «Еўраопт». Гэта ўжо 19-ая крама сеткі ў сталіцы.

Па ўсёй Беларусі налічваецца ўжо 78 такіх крамаў, а заўтра, 19 красавіка, адкрываецца яшчэ адна, у Маладзечне.

«Еўраопт» — сетка крамаў, якія належаць ЗАТ «Еўраторг». Яго суўладальнікамі з’яўляюцца бізнэсоўцы Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька, якія жывуць за мяжой, у Вільні. «Еўраопт» — першы сапраўдны беларускі дыскаўнтнер.

Прадукты ў «Еўраопце» найтаннейшыя ў параўнанні з іншымі прадуктовымі крамамі.

Дасягненні «Еўраторга» пастаянна выкарыстоўваюць дзяржаўныя прапагандысты. Пра паказальнае змяншэнне цэнаў у прыватных крамах паведамляе нават БелТА. А дырэктар кампаніі Андрэй Зубкоў заяўляў, што мінімальны заробак касіраў складае 3,5 мільёна рублёў.

Ягор Марціновіч